Фантан Трытона — фантан у Рыме, створаны Джавані Ларэнца Берніні.
Гэты фантан размешчаны на П'яцца Барберыні, недалёка ад Палацца Барберыні. Фантан быў зроблены ў 1642 годзе па замове папы Урбана VIII (Барберыні) неўзабаве пасля завяршэння будаўніцтва палацца.
Пастамент фантана ўтвараюць 4 дэльфіна, на кончыках хвастоў якіх размяшчаецца велізарная ракавіна. На расчыненых створках гэтай ракавіны знаходзіцца статуя Трытона, сына бога Пасейдона. Трытон выдувае з ракавіны струмень вады, якая напаўняе чару фантана. Між дэльфінамі размешчаны выявы герба сям'і Барберыні, папскай тыяры.
На гэтай жа плошчы знаходзіцца іншая праца Берніні - Фантан пчол.
Галерэя
Літаратура
- Sergio Delli, “Le fontane di Roma”, Schwarz & Meyer Ed., Roma, 1985
Спасылкі
|
---|
Раёны і кварталы | | |
---|
Вуліцы і плошчы | |
---|
Грамадскія будынкі і збудаванні | |
---|
Палацы і рэзідэнцыі | |
---|
Музеі і помнікі | |
---|
Храмы і манастыры | |
---|
Паркі, мемарыялы і могілкі | |
---|
Масты | |
---|
Фантаны | |
---|
Старажытны Рым | |
---|
Ватыкан | |
---|