Футбольны клуб «Гановер 96» быў заснаваны 12 красавіка1896 года на базе спартыўнага клуба для школьнікаў, першымі спартыўнымі секцыямі якога былі рэгбі і атлетыка. Фарміраванне футбольнай секцыі скончылася нашмат пазней, а менавіта 25 чэрвеня1899 года. У 1913 годзе быў утвораны «спартыўны клуб Гановер 96», у які ўвайшлі ўсе буйныя спартыўныя аб’яднанні Гановера. Клуб быў вельмі буйной арганізацыяй, адным з першых яго старшыняў быў будучы прэзідэнт Германіі Паўль фон Гіндэнбург.
Першых поспехаў клуб дасягнуў у пачатку 1930-х гадоў. Яны звязаны з імёнамі трэнера Роберта Фухса і ігракоў нацыянальнай зборнай ГерманііФрыца Дайке, Людвіга Пёлера і Эдмунда Малецкага. У гэтыя гады клуб заваяваў першае чэмпіёнства ў 1938 годзе. Усяго ж у яго актыве дзве перамогі ў чэмпіянаце Германіі і абедзве яшчэ да стварэння Бундэслігі ў 1938 і 1954 гадах, а таксама перамога ў Кубку Германіі1992 года, які каманда выйграла як удзельнік другой лігі — першы падобны выпадак у гісторыі нямецкага футбола.
Пасля таго, як 1964 годзе клуб упершыню прабіўся ў Бундэслігу, ён пераходзіў у розныя лігі ад першай да трэцяй, шмат гадоў выступаўчы ў рэгіянальнай (трэцяй) лізе. Апошні раз клуб дамогся выхаду ў Бундэслігу ў 2002 годзе і з тых часоў выступае менавіта там. Падчас сезона 2009/10 10 лістапада 2009 года скончыў жыццё самагубствам тагачасны капітан каманды брамнік Роберт Энке[1].
Галоўным спонсарам клуба з’яўляецца нямецкае акцыянернае таварыства ў індустрыі турызму — TUI.
Стадыён
«Гановер 96» гуляе на стадыне AWD-Арэна, які быў пабудаваны ў 1954 годзе як «Нідэрзахзенштадыян», які зараз мае ўмяшчальнасць у 49 тысяч гледачоў. Падчас чэмпіянату свету 2006 стадыён быў месцам чатырох матчах першага раўнда і аднаго матча стадыі 1/8 фіналу. Стадыён таксама служыў у якасці пляцоўкі для правядзення матчаў чэмпіянату свету 1974 і чэмпіянату Еўропы 1988.
Заўзятары
Асноўным канкурэнтам «Гановера» з’яўляецца клуб «Айнтрахт» з Браўншвайга ў той час як маюцца іншыя суперніцтвы, менш старажытныя, як з «Вердэрам» і «Вольфсбургам». У апошнія гады прыхільнікі «Гановеру» маюць некаторую непрыязнасць да клуба «Энергі» з Котбуса, якая заснавана на інцыдэнце ў 1997 годзе ў матчы Рэгіянальнай лізе. Пражэктар на стадыёне ў Котбусе зламаўся падчас гульні, і многія прыхільнікі «Гановера» лічыць, што гэта было зроблена наўмысна і высілкі на выпраўленне асвятлення былі толькі палавіністымі. Котбус пазней перамог у перанесеным матчы з лікам 3:1.
«Гамбург» лічыцца сяброўскім клубам, прыхільнікі якой падзяляюць суперніцтва з «Вердэрам». Абодва клуба часцяком называюць HSV. Прыхільнікі «Гановера» таксама маюць добрыя адносіны з заўзятарамі дацкага клуба «Одэнсэ». Прыхільнікі клубаў часцяком прыязджаюць адзін да аднаго на стадыён, каб падтрымаць сяброў падчас матча. Існуе таксама сяброўства з «Армініяй» з Білефельда.