«Вале́нсія» (ісп.: Valencia) — іспанскіфутбольны клуб, які выступае ў Ла Лізе. Заснаваны ў 1919 годзе, базуецца ў аднайменным горадзе Валенсія. У цяперашні час хатняй арэнай з’яўляецца стадыён «Месталья», што быў пабудаваны ў 1923 годзе і ўмяшчае 55 000 гледачоў, але каманда плануе годзе перабрацца на новы стадыён на паўночна-заходзе горада «Новая Месталья» (кат. Nou Mestalla). Валенсія шэсць разоў станавілася чэмпіёнам краіны, а апошнім разам гэта адбылося ў 2004 годзе. У гістарычнай класіфікацыі Ла Лігі клуб займае трэцяе месца, адразу пасля «Рэала» (Мадрыд) і «Барселоны».
На пачатак сезона 2006/07 «Валенсія» ў спісе самых заможных клубаў свету займала 17-ы радок. У рэйтынгу найлепшых еўрапейскіх клубаў «Валенсія» рэгулярна знаходзіцца ў першай дзясятцы. З 2002 па 2008 гады клуб з’яўляўся членам арганізацыі еўрапейскіх футбольных клубаў G-14.
Гісторыя
Клуб быў заснаваны ў 1919 годзе дзвюма сябрамі Актавіа Аўгуста Мілега Дыясам і Гансала Медынэ Пернасам, прычым першы з іх стаў прэзідэнтам клуба дзякуючы падкінутай манеткі. Клуб згуляў свой першы матч на выездзе 21 мая 1919 года з «Хімнастыка» і атрымаў паражэнне з лікам 0:1.
«Валенсія» перамясцілася на пляцоўку «Месталья» (яшчэ не стадыён да таго часу, была пабудавана толькі адна трыбуна) у 1923 годзе, а да гэтага гуляла свае хатнія матчы на поле «Альгірас» з 7 снежня 1919 года. Першы матч на «Местальі» «Валенсія» згуляла ўнічыю 0:0 з камандай «Кастэльён Кастылія», а на наступны дзень перамагла ў гэтай жа каманды з лікам 1:0. «Валенсія» атрымала перамогу ў рэгіянальным чэмпіянаце ў 1923 годзе і ўпершыню ў сваёй гісторыі патрапіла ў Кубак Іспаніі. Першы кубак для валенсійцаў быў правальным: перамогшы ў хатнім матчы ў «Спортынга» з лікам 1:0, каманда саступіла ў адказнай сустрэчы 1:6. У выніку быў прызначаны трэці матч, які валенсійцы таксама прайгралі з лікам 0:2.
Грамадзянская вайна ў Іспаніі прыпыніла ўзыходжанне валенсійскай каманды, але ненадоўга: у 1940 годзе «Валенсію» узначаліў самы вядомы ў гісторыі клуба прэзідэнт — Луіс Касанова. У 1941 годзе каманда заняла ў першынстве Іспаніі 3 месца і стала ўладальнікам Кубак Іспаніі, абыграўшы ў фінале «Эспаньёл». У сезоне 1941/42 клуб упершыню выйграў нацыянальны іспанскі чэмпіянат. 1940-я гады сталі часам росквіту «Валенсіі»: каманда на роўных канкурыравала з тагачаснымі лідарамі іспанскага футбола: «Барселонай», мадрыдскім «Атлетыка» і «Севільяй», тройчы (у 1942, 1944 і 1947 гадах) стаўшы чэмпіёнам і двойчы перамогшы ў Кубку Іспаніі — у 1941 і 1949 гадах.