«Бардо» (фр.: Bordeaux) — французскі футбольны клуб з горада Бардо. Шасціразовы чэмпіён Францыі і чатырохразовы ўладальнік Кубка Францыі. «Бардо» быў заснаваны ў 1881 годзе як мультыспартыўны клуб і з’яўляецца адным з самых паспяховых футбольных клубаў у Францыі. Клуб перамагаў у чэмпіянце краіны 6 разоў, што ставіць яго на чацвёртае месца сярод клубаў-пераможцаў чэмпіянату. «Бардо» таксама мае перамогі ў Кубках краіны. «Бардо» гуляў свае хатнія гульні на стадыёне «Нуво Стад Бардо», які змяшчае 42 000 чалавек і быў пабудаваны для чэмпіянату Еўропы 2016 года.
«Бардо» з’яўляецца адным з самых папулярных футбольных клубаў у Францыі. Каля 10% насельніцтва краіны падтрымліваюць клуб. «Бардо» апярэджваюць па гэтым паказчыку толькі тры клубы: «Марсель» (20% насельніцтва), «Ліён» (11%) і «Пары Сен-Жэрмен» (11%)[1]. Клуб цалкам належыць французскай тэлевізійнай групе M6 з 2001 года.