Чэмпіянат Францыі па футболе (фр.: Le championnat de France de football) або Ліга 1 (фр.: Ligue 1) — вышэйшы дывізіён сістэмы футбольных ліг Францыі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 20 клубаў Лігі 1. Пасля кожнага сезону клубы, якія занялі тры апошнія месцы, пераводзяцца ў Лігу 2, а іх месца займаюць тры самыя моцныя каманды Лігі 2.
Першы чэмпіянат Францыі быў праведзены ў сезоне 1932/33 і зваўся «Нацыянальны чэмпіянат», з 1933 года да 2002 года — «Дывізіён 1» і ў 2002 годзе дывізіён быў перайменаваны ў «Лігу 1».
Гісторыя
Прафесійны футбол не існаваў у Францыі да 1930 года. У ліпені 1930 года Нацыянальны савет Федэрацыі футбола прагаласаваў за прафесіяналізацыю французскага футбола. Заснавальнікамі прафесійнага футбола ў Францыі з’яўляюцца Жорж Беру, Эмануэль Гамбардэлья і Габрыель Ано.