Універсітэт Казіміраса Сіманавічуса |
---|
літ.: Kazimiero Simonavičiaus universitetas |
|
|
Арыгінальная назва |
літ.: Kazimiero Simonavičiaus universitetas |
Міжнародная назва |
англ.: Kazimieras Simonavičius University |
Заснаваны |
2003 |
Краіна |
|
Размяшчэнне |
Вільнюс і Клайпеда |
Сайт |
ksu.lt |
Універсітэт Казіміраса Сіманавічуса ці Універсітэт імя Казіміра Семяновіча (літ.: Kazimiero Simonavičiaus universitetas) — літоўская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта. Названа ў гонар Казіміра Семяновіча.
Гісторыя
- 2003—2011 — установа працавала як Віленская акадэмія бізнес-права
- 2004 — адкрыты Клайпедскі філіял
- 2012 — установа змяніла свой статус на ўніверсітэт і атрымала сваю сучасную назву ў гонар Казіміра Семяновіча, ураджэнца Аршанскага павета Вялікага Княства Літоўскага, выбітнага навукоўца, фізіка і інжынера XVII стагоддзя
- 2012 — універсітэт аб’яднаны з Акадэміяй кіравання бізнесам
- 2012 — акрэдытаваныя шэсць праграм бакалаўрыяту (міжнароднае бізнес-права, індустрыі творчасці і культуры, індустрыі забаў і турызму, прадпрымальніцтва і менеджмент, маркетынг і рэклама, кіраванне бізнесам), а таксама тры новыя магістарскія праграмы (арганізацыйныя інавацый і кіраванне, геапалітычная стратэгія, прагназаванне і стратэгічнае кіраванне)
- 2012 — універсітэт стаў удзельнікам агульнаеўрапейскай праграмы Erasmus
- 2013 — атрыманы сертыфікат якасці ISO 9001:2008
- 2013 — акрэдытаваныя сем новых праграм бакалаўрыяту (авіяцыйны менеджмент, права і эканамічная бяспека, індустрыя моды, палітычная камунікацыя і журналістыка, кіраванне бізнесам, сацыялогія, інтэрнэт-інжынерыя), а таксама дзве новыя магістарскія праграмы (інтэграваная камунікацыя творчасці, эканоміка творчасці)
- 2016 — акрэдытаваныя дзве новыя праграмы: магістр права і магістр дзелавога адміністравання (МВА), якія таксама выкладаюцца на рускай і англійскай мовах
Спасылкі
Вышэйшыя навучальныя ўстановы Літвы |
---|
Універсітэты | | |
---|
Акадэміі | |
---|
Семінарыі | |
---|
Вышэйшыя школы | |
---|
Каледжы | |
---|