Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт Гедзіміна (літ.: Vilniaus Gedimino technikos universitetas) — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Вільнюс, Літва.
Гісторыя
Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт Гедзіміна быў створаны ў 1956 годзе як Вільнюскі вячэрні аддзел Каўнаскага політэхнічнага інстытута. У 1960 годзе аддзел быў ператвораны ў Вільнюскі вячэрні факультэт Каўнаскага політэхнічнага інстытута, а ў 1961 годзе факультэт быў ператвораны ў Вільнюскі філіял КПІ. У 1969 годзе Вільнюскі філіял КПІ быў перайменаваны ў Вільнюскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1990 годзе ВІБІ пераймяноўваецца ў Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт, а ў 1996 годзе яму надаецца імя вялікага князя літоўскагаГедзіміна.
Факультэты
У склад універсітэта ўваходзяць наступныя факультэты: