Умберта Саба (італ.: Umberto Saba, 9 сакавіка 1883, Трыест — 25 жніўня 1957, Гарыцыя) — італьянскі паэт.
У першых зборніках вершаў («Маімі вачыма», 1912, і інш.) Саба развівае традыцыі Дж. Пасколі, тонка перадаючы адчуванне прыроды. З 1921 вершы аб’ядноўваюцца пад назвай «Канцаньерэ» — «Спеўнік», куды ўключаюцца наступныя зборнікі. Глыбіня і сіла паэтычнага бачання Саба вызначыліся ў зборніках «Слова» (1934), «Апошнія тварэнні» (1944 г.), дзе меланхолія, сузіральнасць паэзіі герметызму, з якой быў звязаны паэт, злучалася з багатай мелодыкай рытмічнага белага верша. Паэтычная споведзь Саба адрозніваецца выразнасцю думкі і формы, спачуваннем да людскіх пакут. У зборніках «Міжземнаморскае» (1947), «Амаль аповед» (1951) і іншых паэт выкрывае вайну і нацызм, паэтызуе працу, заклікае да пераадолення адчужэння. Творы Саба перакладзены на шматлікія мовы.
Беларускія пераклады
На беларускую мову вершы Умберта Саба перакладалі Аксана Данільчык[6] і Лявон Баршчэўскі.
- Выбраныя вершы / Умбэрта Саба. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 82, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Л. Баршчэўскага.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|