У 2020 годзе пачаў выступць за дубль брэсцкага «Дынама», а ў ліпені 2020 года далучыўся да «Першага Рэгіёна» з Другой лігі, які ў кастрычніку зняўся са спаборніцтваў. У 2021 годзе вярнуўся ў рэзервовую каманду дынамаўцаў, а да сезона 2022 ужо стаў рыхтавацца з асноўнай камандай. 19 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў часам з’яўляецца ў асноўнай камандзе.
У снежні 2022 года быў на праглядзе ў «Іслачы»[2], але не падышоў і пазней вярнуўся ў Брэст, дзе пачаў сезон 2023. У ліпені 2023 года на правах арэнды далучыўся да «Нівы» з Доўбізны[3], дзе стаў рэгулярна з’яўляцца на полі. У кастрычніку 2023 года датэрмінова пакінуў «Ніву»[4] ў сувязі з прызывам на воінскую службу. У маі 2024 года зноў быў заяўлены за «Ніву»[5].
Міжнародная кар’ера
27 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Казахстана (1:1).