Уладзіслаў Блін (31 мая 1954) — каталіцкі біскуп-эмерыт Віцебскі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі). Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю (польск.) (бел. ва Улацлаўку і 25 мая 1980 года атрымаў святарскае пасвячэнне. Вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце і Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.
Высвячаны на святара 25 мая 1980 года. У 1989 годзе вярнуўся ў Беларусь, быў пробашчам кафедральнага сабора ў Магілёве, дзе ў 1992 годзе заснаваў Міжнародны экуменічны фестываль «Магутны Божа». У 1998 годзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. 13 кастрычніка 1999 года Папа Ян Павел II прызначыў Уладзіслава Бліна біскупам навастворанай Віцебскай дыяцэзіі. 20 лістапада таго ж года Уладзіслаў Блін быў пасвечаны на біскупа.
14 чэрвеня 2006 года абраны Намеснікам Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Старшыня Экуменічнай камісіі, а таксама Камісіі агульнага душпастырства епіскапату Беларусі.
25 лютага 2013 года Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы з кіравання Віцебскай дыяцэзіяй.
Зноскі
Спасылкі