Выхаванец юнацкіх каманд данецкіх «Металурга» і «Шахцёра». З 2006 года пачаў выступаць у Другой лізе за «Шахцёр-3». У сезоне 2009/10 выступаў за моладзевы склад «Шахцёра», з якім стаў сярэбраным прызёрам моладзевага чэмпіянату Украіны.
У 2010 годзе быў аддадзены ў арэнду марыупальскаму «Ільічоўцу». 6 жніўня 2010 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць запарожскага «Металурга» (0:0). Сезон 2012/13 правёў у кіраваградскай «Зорцы», а з 2013 года доўгі час выступаў за «Палтаву», пазней стаў капітанам каманды. Па выніках сезона 2017/18 «Палтава» выйшла ў Прэм’ер-лігу, аднак у чэрвені 2018 года каманда спыніла існаванне.
У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[2]. У складзе мінчан стаў трывалым іграком асновы, у 10 матчах забіў 4 галы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[3], аднак у студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў новы кантракт[4]. У 2019—2020 гадах заставаўся адным з асноўных ігракоў, у сезоне 2020 быў капітанам каманды. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[5].
У красаівку 2021 года вярнуўся ва Украіну, папоўніўшы склад клуба «Гарняк-Спорт», а ў ліпені 2021 года перабраўся ў «Алімпію» з аматарскага чэмпіянату Украіны.
Міжнародная кар’ера
У 2005 годзе згуляў у адным матчы за юнацкую зборную Украіны.