З 21 лютага 2014 года з’яўляецца намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь[2]. З’яўляецца намеснікам старшыні Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў эканамічнай сферы пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь[3] і намеснікам старшыні Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь[4]. З’яўляецца адным з аўтараў Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.