У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Чурыла.
Уладзімір Усеваладавіч Чуры́ла (16 снежня 1950, Масква) — беларускі мастак.
Біяграфія
Скончыў у 1965 годзе мастацкую студыю пры Палацы піянераў і школьнікаў, у 1976 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў С. Каткова, А. Хадыкі, Л. Каджар, А. Семілетава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць
Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве, мастацкім праектаванні, станковым жывапісе. Аўтар мастацкага афармлення станцый Мінскага метрапалітэна «Акадэмія навук» (1979—1984), «Плошча Я. Коласа» (1980—1981), «Пушкінская» (1997); Палаца культуры завода «Оптык» у г. Ліда Гродзенскай вобласці (1985), Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (1990—1996), залаў прыёмаў Дома ўрада Беларусі (1993—1998), рэзідэнцыі пасла Турцыі (1999), салона «Пасольства прыгажосці» (2001) у Мінску; жывапісных кампазіцый «Нацюрморт з хурмой», «Пеўні» (абедзве 2000), серыі «Палескія замалёўкі» (2002) і інш.
Літаратура