У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гнацюк .
Уладзімір Міхайлавіч Гнацюк (9 мая 1871 , в. Велеснеў , цяпер Цярнопальская вобласць , Украіна — 6 кастрычніка 1926 ) — украінскі этнограф і фалькларыст , лінгвіст , літаратуразнавец , мастацтвазнавец , перакладчык , грамадскі дзеяч . Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1902)[ 2] , акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (УУАН) (1924 ), член Чэшскай акадэміі навук, славеснасці і мастацтваў (1905 ) і Венскай Акадэміі навук .
Біяграфія
Уладзімір Гнацюк нарадзіўся 9 мая 1871 года ў Велесневе . Вучаўся ў гімназіях Бучача і Станіславава .
У 1894 годзе паступіў на філасофскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта , дзе праслухаў курс лекцый прафесараў М. С. Грушэўскага і А. М. Калесы .
Пасля заканчэння вучобы ва ўніверсітэце ў 1899 да канца жыцця займаў пасаду навуковага сакратара Навуковага таварыства імя Т. Шаўчэнкі (НТШ) у Львове .
У 1902 годзе Уладзімір Гнацюк быў выбраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук , у 1916 годзе - старшынёй Этнаграфічнай камісіі НТШ. У 1924 годзе выбраны членам Усеўкраінскай акадэміі навук .
Помнік на магіле Уладзіміра Гнацюка на Лычакаўскіх могілках
Памёр 6 кастрычніка 1926 года ў Львове. Пахаваны на мясцовых Лычакаўскіх могілках .
Навуковая дзейнасць
Прыхільнік параўнальна-гістарычнага метаду ў фалькларыстыцы . Выступаў з публікацыямі па гісторыі матэрыяльнай культуры , дыялекталогіі , мова- і літаратуразнаўстве . Пачынальнік сістэматызаванага выдання фальклорных і этнаграфічных матэрыялаў (зборнікі «Каламыйкі», т. 1—3, 1905—1907; «Калядкі і шчадроўкі», т. 1—2,1914, і інш.)[ 2] .
Аўтар рэцэнзій на кнігу М. М. Косіч «Ліцвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх быт і песні» (1903) і «Беларусы» Я. Ф. Карскага (1905 ), працы М. Я. Нікіфароўскага , М. В. Доўнар-Запольскага , М. Федароўскага і інш[ 2] .
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Генеалогія і некрапалістыка