З 1983 года працуе ў фінансавай сістэме Беларусі на розных пасадах. У 2001—2006 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі, у 2006—2008 гадах — намеснік міністра фінансаў Беларусі, з 2008 года — першы намеснік міністра фінансаў Беларусі.
16 кастрычніка2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3].
31 жніўня 2018 года быў вызвалены з пасады міністра фінансаў[4].