Узнясенне — абраз з в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, напісаны ў 1751 годзе Томашам Міхальскім. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-330, Ж-126)[1]. Памер абраза — 121 × 83 × 2 см[2].
Па ніжнім краі іконы змешчаны надпіс «TEN OBRAZ SPORZĄDZIŁ PAWEŁ KŁOCZKOWICZ Roku 1751 P.Б. AѰHA / TOMASZ MICHALSKI M. M.», з якога вынікае, што гэты твор быў напісаны ў 1751 г. за сродкі Паўла Клячковіча. Надпіс зроблены на польскай мове, але з выкарыстаннем арабскіх лічбаў пры напісанні даты, якая пры гэтым дублюецца і ў
кірылічнай сістэме злічэння (AѰHA — 1751)[1].
Зноскі
Літаратура