Турынскі павет |
Краіна |
Расійская імперыя |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр |
|
Дата ўтварэння |
19 студзеня 1782 |
Дата скасавання |
3 лістапада 1923 |
Насельніцтва |
- 96 942 чал. (1916)
- 68 719 чал. (1897)[1]
|
Плошча |
|
|
Турынскі павет (руск.: Туринский уезд) — адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Табольскай губерні Расійскай імперыі і Цюменскай губерні РСФСР.
Гісторыя
Утвораны 19.01.1782 года ў складзе Табольскай вобласці Табольскага намесніцтва.
Дэкрэтам УЦВК ад 06.10.1919 года ў выніку пераўтварэння Табольскай губерні Турынскі павет апынуўся ў складзе Цюменскай губерні РСФСР. Пасля ліквідацыі Цюменскай губерні пастановамі УЦВК ад 3 і 12 лістапада 1923 года тэрыторыя павета ўвайшла ў склад Ірбіцкай акругі Уральскай вобласці.
01.02.1924 года на падставе пастаноў УЦВК ад 3 лістапада і 12 лістапада 1923 года ў складзе Табольскай акругі Уральскай вобласці быў утвораны Кандзінскі раён з цэнтрам у вёсцы Нахрачы. Раён быў утвораны з Кандзінскай і Малакандзінскай валасцей Табольскага павета і часткі Верхняпелымскай воласці Турынскага павета.
Насельніцтва
У 1891 годзе насельніцтва Турынскай акругі складала 62 600 чалавек, у 1897 годзе — 68 719.
Падчас перапісу 33 чалавека пазначылі беларускую мову роднай, што складала 0,5 % ад насельніцтва павета.
У перыяд Сталыпінскай рэформы пачалося массавае парясяленне насельніцтва з іншых губерняў. Да самага 1924 года адбывалася массавае парасялення сялян з тэрыторыі Беларусі.
Беларусы якія перасяліліся на новым месцы называлі сябе «самаходамі» праз тое, што самастойна дайшлі да тутэйшых месцаў.
Беларусы пераважна сяліліся ля малых рэк і займаліся земляробствам. На тэрыторыі аднаго толькі Таборынскага раёна станам на 1912 было заснавана 58 населенных пункта беларусамі.
Адзін з дакладана вядомых перасяленцаў з Беларусі гэта Трафім Сяргеевіч Марозаў — бацька Паўліка Марозава.
Зноскі