Ту-126 (выраб «Л» (Ліяна), па кадыфікацыі НАТА: «Moss» — «Мох») — першы савецкі самалёт — носьбіт радыёэлектронных сродкаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення (ДРЛВ) паветраных і марскіх цэляў. Створаны на базе пасажырскага лайнера Ту-114 у якасці носьбіта апаратуры радыёлакацыйнага комплексу «Ліяна» і апаратуры ўзаемадзеяння з авіяцыйна-ракетным комплексам далёкага перахопу (АРКП) «Ту-28-80» (Ту-128С-4).
Асноўныя дадзеныя самалёта Ту-126
- рухавікі, тып — НК-12МВ
- даўжыня самалёта — 54,1 м
- размах крыла — 51,1 м
- вышыня — 15,5 м
- узлётная маса — 171 000 кг
- макс. хуткасць на вышыні 9 000 м — 790 км/г
- крэйсерская хуткасць — 650-700 км/г
- практычная столь — 10 700 м
- практычная далёкасць палёту без дазапраўкі — 7 000 км
- практычная працягласць палёту з адной дазапраўкай — 17-18 гадзін
- экіпаж — 6 чалавек лётнага экіпажа і дзве змены па 6 чалавек радыётэхнічнага экіпажа
Зноскі
Літаратура
- Журнал: «Техника и вооружение» 1995 г. № 02 (Журнал: «Авиация и космонавтика». 1995 г. № 10. Выпуск 10 1995 г.) Монография: «Стратегический долгожитель» (История самолётов Семейства Ту-95-Ту-114-Ту-142). с. 1—48 [4]→[АК 1995-10(1—48)]
- Журнал: «Авиация и Космонавтика» 1995 г. № 06. Техническая информация. Ту-95. с. 43—46.; [5]→[АК 1995-06(43÷46)ТИ]
- Журнал: «Авиация и Время» 1999 г. № 02. с. 4—15. Ефим И. Гордон, Владимир Г.Ригмант./Москва, Андрей Ю. Савенко/ «АиВ». Монография. «Один на один с небом». с. 4—15. [АиВ 1999-02(4—15)]
|
---|
Серыя АНТ | |
---|
Ваенныя | |
---|
Пасажырскія | |
---|
Амфібіі | |
---|
Беспілотныя | |
---|
Праекты | |
---|