Таццяна Дзмітрыеўна Беразоўская |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці |
мастачка |
Жанр |
графіка |
Вучоба |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Беразоўская.
Таццяна Дзмітрыеўна Беразоўская (нар. 6 лютага 1964, Віцебск) — беларуская мастачка.
Біяграфія
У 1987 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Выкладае малюнак і кампазіцыю ў адной з віцебскіх школ. З 1997 года — член Беларускага саюза мастакоў. З 1983 года — удзельнічае ў выставах.
Працуе пераважна ў графіцы. Цэнтральнае месца ў кампазіцыях займаюць жаночыя і дзіцячыя вобразы, кветкі, вобразы жывёл і птушак. Творам уласцівы лірыка-паэтычнае асэнсаванне рэчаіснасці, зварот да казачных і міфалагічных вобразаў, адлюстраванне гармоніі і адзінства чалавека і прыроды.
Сярод твораў: серыі кампазіцый «Кветкі і камяні» (1993), «Знакі задыяка» (1995), «Золата на блакітным» (1995), «Люстэрка душы» (2002—2003), «Кветкі для Евы» (2006), «Чыстая крыніца» (2008), «Міфалогія старажытных славян» (2009), кампазіцыі «Архідэя», «Маска», «Апельсін», «Макаў цвет», «Рэінкарнацыя» (усе 2008—2009 гг.).
Жыве ў Віцебску.
Літаратура
- Таццяна Беразоўская // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мінск : Беларусь, 2005. — С. 24.
- Цыбульский, М. Л. Березовская Татьяна Дмитриевна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 57.