Таццяна Аляксандраўна Калевіч (нар. 26 студзеня 1951, Мінск) — беларускі хімік-неарганік, дырэктар Ліцэя БДУ (2005—2010), Кандыдат хімічных навук (1981).
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1973).
Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (Навукова-даследчы інстытут прыкладных фізічных праблем, 1973—1990, навуковы супрацоўнік, з 1990 — Ліцэй БДУ, выкладчык хіміі, у 1997—1998 — намеснік дырэктара ліцэя, 1998—2004 — загадчык кафедры хіміі, 2004—2010 — дырэктар ліцэя).
Навуковыя інтарэсы: неарганічная хімія; методыка выкладання хіміі ў агульнаадукацыйных установах.
Узнагароды
Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995), прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1999, 2001, 2011), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2000), падзяка рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2006), ганаровае званне «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» (2012).
Бібліяграфія
- Получение, термическая устойчивость и особенности строения кристаллогидратов ортофосфатов уранила и четырехвалентного урана : автореферат диссертации … кандидата химических наук : 02.00.01 / Колевич Татьяна Александровна. — Минск, 1981.
- Органическая химия : пособие для учащихся / [Т. А. Колевич и др.]. — Минск, 2014.
- Химия : пособие по общей и неорганической химии для учащихся лицея БГУ / Т. А. Колевич, Вадим Э. Матулис, Виталий Э. Матулис. — Минск, 2007.
- Лицей БГУ: история и современность / Т. А. Колевич // Хiмiя: праблемы выкладання. — 2006. — № 1. — С. 46—49.