Талаская вобласць (кірг.: Талас облусу, руск.: Таласская область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Кыргызстана, вобласць. Размешчаная ў паўночна-заходняй частцы краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Талас.
Мяжуе з Джалал-Абадскай (на поўдні) і Чуйскай (на ўсходзе) вобласцямі. На крайнім захадзе праходзіць мяжа Кыргызстана з Узбекістанам, на поўначы — з Казахстанам.