Сяргей Барысавіч Ярэц (нар. 25 снежня 1983, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Рэчыцы. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў інжынерам па арганізацыі перавозак РАУП «Гомельаблаўтатранс». У 2007—2011 гадах працаваў галоўным інжынерам, затым дырэктарам філіяла Аўтобусны парк № 3 ААТ «Гомельаблаўтатранс» у Рэчыцы. У 2011 годзе прызначаны намеснікам старшыні, у 2014-м — першым намеснікам старшыні Рэчыцкага райвыканкама. У верасні 2019 годзе ўзначаліў ДУ «Гомельаблпрам»[1]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Жлобінскага райвыканкама[2].
Зноскі