У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Пятровіч.
Сяргей Астапавіч Пятровіч (12 красавіка 1931, Капыль — 6 кастрычніка 1981) — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1962).
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1955 годзе. У 1955—1957 гадах — акцёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, у 1960—1973 і 1977—1981 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1973—1977 гадах — намеснік Міністра культуры Беларусі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1955 года.
Навуковая дзейнасць
Даследаваў дзейнасць Е. Міровіча, тэатральную спадчыну Я. Коласа, развіццё тэатральнага мастацкага аматарства рэспублікі. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1—2, 1983—1985).
Творы
- Народныя тэатры Беларусі. Мн., 1966;
- Тэатральная самадзейнасць Савецкай Беларусі. Мн. 1972;
- Якуб Колас і беларускі тэатр. Мн., 1975;
- Еўсцігней Міровіч. 2 выд. Мн., 1978;
- Дзіцячы тэатр БССР (1931—1941 гг.). Мн., 1983.
Літаратура