У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гурэвіч.
Сямён Шоламавіч Гурэвіч (20 снежня 1915, горад Чэрвень — 23 красавіка 1982, Мінск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
У Чырвонай Арміі з 1935 года. Скончыў Тамбоўскае кавалерыйкае вучылішча ў 1942 годзе. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года на Заходнім, Бранскім, Стэпавым, 2-м Украінскім і 1-м Украінскім франтах. Камандзір узвода сувязі лейтэнанта Гурэвіч вызначыўся ў ноч на 25 верасня 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра на поўнач ад сяла Даматкань Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). Пасля вайны працаваў у Мінску на прамысловых прадпрыемствах.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі