Выхаванец клуба «Мінск», дзе займаўся футболам з 5 гадоў. У 2018 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, у 2019 годзе выступаў за «Мінск» у Юніёрскай лізе УЕФА. 23 верасня 2020 года дэбютаваў за асноўную каманду «Мінска» ў Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы са «Смалявічамі» (4:0) і паспеў адзначыцца голам. Пасля працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выхадзіў на замену.
У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года[2].