Выхаванец «Віцебска», пасля вылету клуба ў Першую лігу перабраўся ў магілёўскі «Дняпро», дзе пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе, калі «Віцебск» перамог у стыкавых матчах «Дняпро» і заняў яго месца ў Вышэйшай лізе, вярнуўся ў родны клуб, дзе таксама гуляў за дубль.
Сезон 2016 пачынаў у арэндзе ў «Оршы», а ў ліпені быў арандаваны мікашэвіцкім «Гранітам»[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 ліпеня 2016 года ў матчы з гродзенскім «Нёманам» (0:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме.
У лютым 2017 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[3], аднак гуляў толькі за дубль. Застаўся ў камандзе на сезон 2018, калі «Нафтан» выбыў у Першую лігу. У жніўні 2018 года перайшоў у «Оршу», дзе на працягу двух гадоў рэгулярна гуляў у стартавым складзе.
У жніўні 2020 года перайшоў у «Мурам» з трэцяга расійскага дывізіёна[4]. Выступаў у гэтай камандзе на працягу двух сезонаў. У ліпені 2022 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[5], дзе хутка стаў гуляць у стартавым складзе. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2022 года.
У сакавіку 2023 года далучыўся да казахстанскага «Аксу»[6]. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2023 года пакінуў клуб[7]. У студзені 2024 года стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды[8]. У асноўнай камандзе заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за фарм-клуб «Тарпеда-БелАЗ-2» у Першай лізе. У ліпені 2024 года пакінуў жодзінскі клуб[9] і стаў іграком «Мінска»[10].