Сцяпан Рыгоравіч Рункевіч (11 (23) студзеня 1867 — 12 сакавіка 1924) — царкоўны гісторык і архівіст, дзеяч Рускай Праваслаўнай Царквы, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
Сын вясковага святара Мінскай епархіі. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію, выкладаў у ёй. Працаваў сакратаром Сіноду. Выдаў 5 выпускаў «Матэрыялаў для гісторыі Мінскай епархіі», якія выйшлі ў свет у Мінску ў 1892—1894. У Мінску ў 1893 выдаў «Кароткі гістарычны нарыс стагоддзя Мінскай епархіі…». У гэтым жа годзе ў Санкт-Пецярбургу пабачыла свет яго «Гісторыя Мінскай архіепіскапіі (1793—1832 гг.)». Аўтар іншых даследаванняў, а таксама артыкулаў, якія друкаваў у часопісе «Минские епархиальные ведомости».
У сваіх працах і публікацыях па гісторыі ўніяцкай царквы і Мінскай епархіі праваслаўнай царквы ў XVIII—XIX стст. разглядаў пытанні гісторыі Рэчы Паспалітай напярэдадні яе падзелу, яе ўзаемаадносіны з Расійскай імперыяй, падрабязна распрацаваў пытанне пра вяртанне ўніятаў у праваслаўе. Выкарыстаў вялікі архіўны матэрыял і прасачыў дадзены працэс у кожным прыходзе, аднак прытрымліваўся афіцыйна прынятага на той час пункту гледжання.
Выбраная бібліяграфія
- Материалы для истории Минской епархии / Собр. и объясн… — Минск: Типо-лит. Соломонова, [1892].
- 1: Письма к разным лицам преосвященного Виктора Садковского, первого минского архиепископа (I-CL). — [1892]. — [2], 201, XVI с. — Извлеч. из: Мин. епарх. ведомости. — 1891. — № 23, 24; 1892.-Т. 1-12, 15-24.
- 2: К истории Минского кафедрального собора. — [1893]. — 12 с. — Из: Мин. епарх. ведомости. — 1893. — № 21.
- 3: К истории монастырей Минской епархии. — Вып. 1: Описание монастырских земельных владений и угодий, составленное в 1800 году. — [18941. — 25 с. — Из: Мин. епарх. ведомости — 1894.-№ 2-5.
- 4: К истории монастырей Минской епархии. — Вып. 2: Историческое описание монастырей, составленное в 1800 г. _[1894]. 27 с. — Извлеч из: Мин. епарх. ведомости. — 1894. — № 7-11.
- История Минской архиепископии (1793-1832 гг.). – Санкт-Петербург : Типография А. Катанского и К°, 1893. – 622 с.
- Краткий исторический очерк столетия Минской епархии (1793 — 13 апреля 1893). – Минск : Типо-литография В. И. Соломонова, 1893. – 131 с.
- Жизнеописания Западнорусских униатских митрополитов. Т. 1. — СПб., 1897.
- Описание документов архива Западнорусских униатских митрополитов. — СПб.: Синод, тип., 1897—1907.
- Т. 1: 1470—1700. — 1897. — VIII, 502 с., IV л. ил
- Т. 2: 1701—1839. — 1907. -VIII, 1631 с.
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура