Сцяг Нідэрландаў — дзяржаўны сцяг Каралеўства Нідэрланды. Уяўляе сабой палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных палос чырвонага (верхняя), белага (сярэдняя) і сіняга (ніжняя) колераў. Суадносіны шырыні сцяга да даўжыні — 2:3.
Першапачаткова сцягам рэспублікі, афіцыйна зацверджаным у 1599 годзе, стаў сцяг прынца Аранскага з яго радавымі колерамі: аранжавым, белым і сінім. Перад тым марскія гёзы карысталіся 6-9 палоснымі сцягамі з тым жа спалучэннем колераў. Але ў 1630 годзе, з прычыны рэвалюцыйных узрушэнняў, аранжавая манархічная паласа была замененая на чырвоную. Гэты сцяг захаваўся ў якасці дзяржаўнага нават пасля абвяшчэння Нідэрландаў манархіяй у 1815 годзе.
Лічыцца, што замена на сцягу аранжавага колеру на чырвоны мела таксама практычнае значэнне: аранжавы колер на марскіх сцягах хутчэй выгарае, чым чырвоны. У дні свят аранжавы вымпел каралеўскай дынастыі па-ранейшаму ўздмаюць над дзяржаўным сцягам.