Сцяг Паўночнай Македоніі ўяўляе сабой чырвонае палотнішча з малюнкам сонца жоўтага колеру з васьмю разбежнымі прамянямі. Сцяг увасабляе «новае сонца волі» (макед.: ново сонце на слободата), апетае ў нацыянальным гімне Македоніі. Сцяг быў прыняты ў 1995 годзе.
Да 1991 года, калі Сацыялістычная Рэспубліка Македонія ўваходзіла ў склад Югаславіі, сцяг уяўляў сабой чырвонае палотнішча з залатым контурам зоркі ў верхнім куце каля тронка.