Сцяг Ліхтэнштэйна першапачаткова складаўся з двух гарызантальна размешчаных палос жоўтага і чырвонага радавых колераў кіравальнай дынастыі. З XIX стагоддзя нацыянальны сцяг стаў сіне-чырвоным. Змена звязаная з традыцыйнай расфарбоўкай адзежы прыдворных і служак княжага двара. Сіні колер сімвалізуе сінь неба над краінай, чырвоны — яркія заходы сонца ў гарах Ліхтэнштэйна.
На Алімпійскіх гульнях 1936 года ліхтэнштэйнцы з засмучэннем убачылі аднолькавы з іх сцягам нацыянальны сцяг Гаіці. Таму ў 1937 годзе на сінюю паласу сцяга Ліхтэнштэйна была дададзеная ў тронка княжая карона — сімвал княжай улады, адзінства дынастыі і народа. З 1988 года ўведзены адмысловы службовы, а фактычна дзяржаўны сцяг, дзе замест кароны ў цэнтры змешчаны поўны дзяржаўны герб.