Сусветны дзень мадэрну (англ.: World Art Nouveau Day) - штогадовае свята 10 чэрвеня[1]. Створана для прапаганды мастацтва высокага стылю мадэрн у архітэктуры, жывапісе, музыцы і г.д., а таксама захавання яго спадчыны. К гэтай даце ладзяцца выставы, фотаконкурсы, экскурсіі[2], чытанні.
Гісторыя свята
Ідэя першага Міжнароднага дня мадэрну ў 2013 годзе прыйшла з Венгрыі, дзе ён прайшоў у Музеі прыкладнога мастацтва па ініцыятыве часопіса Szecessziós Magazin. З тых часоў штогадовы Дзень мадэрну праходзіць пры падтрымцы Еўрапейскага руху Réseau Art Nouveau Network (Брусэль) і Art Nouveau European Route (Барселона). Датай яго правядзення абрана 10 чэрвеня, бо ў гэты дзень памерлі два выдатныя прадстаўнікі гэтага стылю: Антоніа Гаўдзі і Эдэн Лехнер.
Асаблівасці
- Ужо Першы Міжнародны дзень мадэрну ў 2013 годзе быў міжнародным у поўным сэнсе слова і ўключаў у сябе падзеі ў Венгрыі, Партугаліі, Фінляндыі, Польшчы, Харватыі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Іспаніі, Бельгіі, Германіі, Нідэрландах[3].
- У 2018 годзе дзень быў прысвечаны любімым архітэктарам.
- У 2019 годзе дзень быў прысвечаны лесвіцам, у падтрымку дня выступіў Альянс еўрапейскай спадчыны[4][5].
Зноскі