Супясча́ныя гле́бы — глебы, у складзе якіх маецца 10—20 % часцінак фізічнай гліны.
Супясчаныя глебы ўтвараюцца на водна-ледавіковых, ледавіковых, супясчаных лёсападобных і алювіяльных адкладах. Адрозніваюць пылаватыя і пясчаныя.
Супясчаным глебам характэрны высокая водапранікальнасць і паветрапранікальнасць, хуткая страта вільгаці і пажыўных рэчываў, глыбістасць, утварэнне скарынкі на паверхні, павышаная кіслотнасць і завалуненасць, добры прагрэў і здольнасць доўга захоўваць цяпло. Прыдатныя да вырошчвання розных культур, але патрабуюць павышэння і падтрымкі ўрадлівасці (унясенне ўгнаенняў, мульчыраванне, сідэрацыя), аптымізацыі воднага рэжыму.
На тэрыторыі Беларусі супясчаныя глебы з’яўляюцца найбольш пашыраным тыпам.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі