Рана пачаў ваенную службу, авалодаў высокім ваенным майстэрствам. Прымаў удзел у шведскай кампаніі 1626—1629 гг., Смаленскай вайне 1633—1634 гг., у бітвах з казакамі і татарамі. У 1648—1649 гг. быў у казацкім палоне. Вызначыўся ў вайне са шведамі, распрацаваў адмысловую тактыку барацьбы з імі. З 1656 г. ён быў выведзены з падпарадкавання гетманам і дзейнічаў са сваёй дывізіяй самастойна. Пасля вызвалення Польшчы ад шведаў Чарнецкі быў накіраваны ў ВКЛ і ў 1660—1661 гг. паспяхова ваяваў тут супраць царскага акупацыйнага войска. Памёр у лютым 1665 г.