Стэфан Адран (фр.: Stéphane Audran; сапраўднае імя Калета-Сюзанна-Жаніна Дашвіль, фр.: Colette Suzanne Jeannine Dacheville; 8 лістапада 1932, Версаль — 27 сакавіка 2018) — французская актрыса, маці акцёра Тама Шаброля.
Нарадзілася ў 1932 годзе ў сям’і лекара. Брала ўрокі акцёрскага майстэрства ў Шарля Дзюлена, Тані Балашовай і М. Вітольда. Затым былі першыя выступленні на парыжскай сцэне і тэлебачанні.
Адран атрымала вядомасць дзякуючы ролям у фільмах свайго былога мужа Клода Шаброля. Іх першым фільмам стаў «Кузены» (1959), Стэфан дасталася ў ім невялікая роля. Пазней Одран стала «музай» Шаброля і тым самым адной з самых вядомых актрыс Францыі.
Наступнай вяхой у акцёрскай кар’еры Адран стала супрацоўніцтва з іспанскім рэжысёрам Луісам Буньюэлем. Стэфан Адран здымалася таксама ў рэжысёраў Жана Дэлануа і Анатоля Літвака.
Крыніцы
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|