Луіс Буньюэль |
---|
Luis Buñuel |
|
Імя пры нараджэнні |
Луіс Буньюэль Партолес (ісп.: Luis Buñuel Portolés) |
Дата нараджэння |
22 лютага 1900(1900-02-22)[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
29 ліпеня 1983(1983-07-29)[1][2][…] (83 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
Іспанія Іспанская рэспубліка, ЗША, Мексіка |
Бацька |
Leonardo Buñuel González[d] |
Жонка |
Jeanne Rucar[d] |
Дзеці |
Хуан Луіс Бунюэль[d] |
Адукацыя |
|
Прафесія |
кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, мантажор, пісьменнік, кампазітар, паэт, кінапрадзюсар, фатограф, рэжысёр |
Кар’ера |
1928 — 1977 |
Кірунак |
сюррэалізм |
Узнагароды |
«Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю (1961) |
IMDb |
0000320 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луіс Буньюэль, таксама Луіс Бюнюэль[5] (ісп.: Luis Buñuel, 22 лютага 1900, Каланда, Теруэль, Арагон, Іспанія — 29 ліпеня 1983, Мехіка, Мексіка) — іспанскі кінарэжысёр, найбуйнейшы прадстаўнік сюррэалізму ў кінематаграфіі.
Біяграфія
Буньюэль нарадзіўся 22 лютага 1900 года ў Арагонскім горадзе Каланда (правінцыя Тэруэль). У 1907—1915 гадах вучыўся ў езуіцкім каледжы ў Сарагосе, з 1917 года — у Мадрыдскім універсітэце, дзе пасябраваў з Сальвадорам Далі і Федэрыка Гарсія-Лоркам.
У 1924—1927 гадах у Парыжы ўдзельнічаў у руху «Авангард», працаваў асістэнтам рэжысёра Ж. Эпштэйна.
У 1936 годзе Буньюэль працаваў аташэ па культуры рэспубліканскай Іспаніі ў Францыі, садзейнічаў пастаноўкам антыфашысцкіх дакументальных стужак.
У 1939 годзе эмігрыраваў у ЗША, быў мантажорам у Галівудзе, супрацоўнікам кінааддзела Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.
У 1946 годзе Буньюэль перасяліўся ў Мексіку, дзе пазнаёміўся з прадзюсарам Оскарам Дансіж'е. Разам з ім зняў карціну «Вялікае казіно» (ісп.: Gran Casino, 1946). Трыма гадамі пазней рэжысёр атрымлівае мексіканскае грамадзянства.
Апошні фільм мексіканскага перыяду Буньюэля — «Сімон-пустэльнік» (ісп.: Simón del Desierto, 1965).
Перабраўшыся ў Францыю, Буньюэль пачынае супрацоўніцтва з прадзюсарам Сержам Зільберманам.
Буньюэль памёр раніцай 29 ліпеня 1983 года ў Мехіка ад сардэчнай, пячоначнай і ныркавай недастатковасці.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|