Помнік Свабоды (лат.: Brīvības piemineklis, ў гутарковай мове рыжан называецца Мiлда) у Рызе быў ўсталяваны ў часы незалежнай Латвіі ў 1935 годзе. Аўтар помніка — скульптар Карліс Зале. Помнік уяўляе сабой высокую стэлу.
Апісанне
Ля аснавання размешчаны скульптуры і барэльефы, якія прадстаўляюць сабой розныя старонкі гісторыі краіны, у тым ліку дадзена выява латышскіх стралкоў. На вяршыні стаіць сама Свабода ў выглядзе жанчыны з трыма зоркамі — сімвалам трох правінцый Латвіі — Курземе (Курляндыі), Відземе (Ліфляндыі) і Латгале (Латгаліі). На помніку высечаны надпіс «Tēvzemei un Brīvībai» — «Айчыне і Свабодзе».
Гісторыя
Пасля далучэння Латвіі да СССР у 1940 годзе помнік хацелі знесці, але дзякуючы ўмяшанню знакамітага скульптара В. І. Мухінай ён быў захаваны[2].