Станіслаў Эдуардавіч Шапечка |
Род дзейнасці |
трэнер |
Дата нараджэння |
24 красавіка 1946(1946-04-24) (78 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Узнагароды і прэміі |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шапечка.
Станіслаў Эдуардавіч Шапечка (нар. 24 красавіка 1946) — беларускі лёгкаатлет і трэнер па спартыўнай хадзьбе[1]. Майстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе (1976). Заслужаны трэнер Беларусі (1991)[2].
Спартыўная кар’ера
Упершыню Станіслаў Шапечка стартаваў у чэмпіянаце СССР у 1972 годзе ў Кіеве. На дыстанцыі 20 кіламетраў адразу ж увайшоў у дзясятку наймацнейшых — 9-е месца — і быў уключаны ў зборную Савецкага Саюза. У той час яшчэ выступаў Барыс Антановіч Храловіч (руск.) (бел., які і стаў першым трэнерам Шапечкі[2].
Трэнерская кар’ера
Сярод выхаванцаў трэнера — пераможца першага розыгрышу Кубка свету, прызёр чэмпіянату свету 1987 і 1993 гадоў у залах Франц Касцюкевіч (руск.) (бел., уладальнік Кубка СССР Валерый Ярэц, віцэ-чэмпіён СССР Артур Шумак, алімпійцы — Віктар Гінько (5-е месца ў Атланце-1996), Артур Меляшкевіч (руск.) (бел., Маргарыта Турава (4-е месца ў Афінах-2004), Іван Троцкі (руск.) (бел., Андрэй Сцепанчук (руск.) (бел., майстар спорту міжнароднага класа Сяргей Абірала, Ірына Тоўсцік, Тамара Сураўцава[2], неаднаразовы чэмпіён Беларусі Аляксандр Ляховіч, чэмпіён Беларусі Дзмітрый Дзюбін і іншыя.
Зноскі
Спасылкі