У 1695 г. не дапусціў захопу Слуцка сіламі нясвіжскага ардынатаКараля Станіслава Радзівіла, а пазней падпісаў з Сапегамі дамову наконт пераходу «нойбургскіх уладанняў» пад іх апеку. С. Незабітоўскі клапаціўся пра захаванне ў Слуцку і іншых «нойбургскіх уладаннях» свабоды веравызнання, якая там існавала з часоў Багуслава Радзівіла. Верагодна, гэта паўплывала на тое, што Незабітоўскі пайшоў на супрацоўніцтва з Сапегамі і апякунства Казіміра Яна Сапегі, які тымчасова быў у канфлікце з каталіцкім клірам і асабіста з віленскім біскупамКанстанцінам Бжастоўскім, які ў 1694 г. адлучыў яго ад царквы. Аднак набыццё Сапегамі адразу ўсіх «нойбургскіх уладанняў» у Карла Філіпа Нойбургскага ў 1700 годзе Незабітоўскі не прызнаў, што прывяло да пагаршэння яго адносінаў з Сапегамі[5].
↑Віцько Д. В. Гарады Беларусі ў грамадзянскай вайне 1696—1702 гг. // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
Літаратура
Незабіто́ўскі Станіслаў // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 534. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Віцько Д. В. Гарады Беларусі ў грамадзянскай вайне 1696—1702 гг. // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.