Спіс кіраўнікоў Фландрыі
Герб графаў Фландрскіх
Графства Фландрыя ўзнікла ў 862 г., калі кароль заходніх франкаў Карл II Лысы перадаў вобласць да захаду ад Шэльды свайму зяцю Балдуіну Жалезнай Руцэ , які стаў першым маркграфам Фландрыі. Яго нашчадкі з розных дынастый кіравалі Фландрыяй да Вялікай французскай рэвалюцыі . Кіраўнікі з XII стагоддзі насілі тытул графа Фландрыі . Першапачаткова яны з'яўляліся васаламі каралёў Францыі , пакуль у 1526 г. Францыск I не саступіў сюзерэнітэт над Фландрыяй імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі . У 1405 г. Фландрыя ўвайшла ў склад Бургундскіх Нідэрландаў і разам з імі ў 1482 г. была ўспадкавана Габсбургамі . Пад уладай апошніх краіна заставалася да 1790 г. У перыяд Вялікай французскай рэвалюцыі Фландрыя была анексавана Францыяй, а з 1815 па 1830 г. знаходзілася ў складзе каралеўства Нідэрландаў . З 1831 г. Фландрыя ўваходзіць у склад Бельгіі , а тытул графа Фландрскага носяць малодшыя дзеці бельгійскіх каралёў.
864 —879 : Бадуэн (Балдуін) I Жалезная Рука (пам. 879), граф Араса з 862 г.;
879 —918 : Бадуэн (Балдуін) II Лысы (каля 863—918), сын папярэдняга;
918 —964 : Арнульф I Старэйшы (каля 888—964), сын папярэдняга;
958 —962 : Бадуэн (Балдуін) III Юны (каля 940—961), сын папярэдняга;
965 —988 : Арнульф II Малодшы (каля 961—988), сын папярэдняга;
988 —1035 : Бадуэн (Балдуін) IV Барадаты (каля 980—1035), сын папярэдняга;
1035 —1067 : Бадуэн (Балдуін) V Набожны (каля 1012—1067), сын папярэдняга;
1067 —1070 : Бадуэн (Балдуін) VI дэ Монс (каля 1030—1070), граф Эно з 1051 г., сын папярэдняга;
1070 —1071 : Арнульф III Няўдачлівы (каля 1055—1071), сын папярэдняга;
1071 —1093 : Роберт I Фрызскі (каля 1031—1093), рэгент графства Галандыя ў 1063, сын Балдуіна V;
1093 —1111 : Роберт II Іерусалімскі (каля 1065—1111), сын папярэдняга;
1111 —1119 : Бадуэн (Балдуін) VII Сякера (каля 1093—1119), сын папярэдняга.
Замак графаў Фландрыі
1246 —1251 : Вільгельм II (1224—1251), сын Маргарыты II і Гіёма II дэ Дамп'ера ;
1278 —1305 : Гі дэ Дамп'ер (1225—1305), маркграф Намюра (з 1264), брат папярэдняга;
1305 —1322 : Роберт III Бецюнскі (каля 1247—1322), граф Неверскі (1272—1280), сын папярэдняга;
1322 —1346 : Людовік I Неверскі (каля 1304—1346), граф Неверскі (з 1322), граф дэ Рэтэль (c 1328), унук папярэдняга;
1346 —1384 : Людовік II Мальскі (1330—1384), граф Неверскі і граф дэ Рэтэль, пфальцграф Бургундыі і граф Артуа (c 1382), сын папярэдняга;
1384 —1405 : Маргарыта III Фландрская (1350—1405), графіня Неверская (1384), графіня дэ Рэтэль (1384—1402), пфальцграфіня Бургундыі і графіня Артуа, дачка папярэдняга.
Дынастыя Валуа , Бургундскі дом
1384 —1404 : Філіп II Храбры (1342—1404), герцаг Бургундыі (з 1363), муж папярэдняй, сын Іаана II , караля Францыі ;
1405 —1419 : Іаан Бясстрашны (1371—1419), герцаг Бургундыі (з 1404), граф Бургундыі і Артуа (з 1405), граф Неверскі (1384—1404), сын папярэдніх;
1419 —1467 : Філіп III Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі, граф Бургундыі і Артуа (з 1419), маркграф Намюра (з 1429), герцаг Брабанта і Лімбурга (з 1430), граф Генегау , Галандыі і Зеландыі (з 1432), герцаг Люксембурга (з 1443), сын папярэдняга;
1467 —1477 : Карл Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра (з 1467), герцаг Гелдэрна (c 1473), сын папярэдняга;
1477 —1482 : Марыя Бургундская (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка папярэдняга;
1482 —1506 : Філіп I Прыгожы (1478—1506), кароль Кастыліі (c 1504), герцаг Бургундыі і інш., сын папярэдніх;
1506 —1555 : Карл V (1500—1558), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (1519—1556), кароль Іспаніі (1516—1556), эрцгерцаг Аўстрыі , герцаг Штырыі , Карынтыі і Крайны , граф Ціроля (1519—1521), герцаг Бургундыі і інш., сын папярэдняга;
1555 —1598 : Філіп II (1527—1598), кароль Іспаніі (з 1556), кароль Партугаліі , герцаг Бургундыі і інш., сын папярэдняга;
1598 —1621 : Ізабела Клара Яўгенія (1566—1633), герцагіня Брабанта, Лімбурга, Гелдэрна і Люксембурга, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, маркграфіня Намюра, дачка папярэдняга;
1621 —1665 : Філіп IV (1605—1598), кароль Іспаніі, герцаг Брабанта і інш. (з 1621), кароль Партугаліі (1621—1640), унук Філіпа II;
1665 —1700 : Карл II (1661—1700), кароль Іспаніі, герцаг Брабанта і інш., сын папярэдняга.
1713 —1740 : Карл VI (1685—1740), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі , кароль Венгрыі і Чэхіі , эрцгерцаг Аўстрыі , герцаг Брабанта і інш., праўнук Філіпа IV;
1740 —1780 : Марыя Тэрэзія (1717—1780), каралева Венгрыі і Чэхіі , эрцгерцагіня Аўстрыі , герцагіня Брабанта і інш., дачка папярэдняга;
1780 —1790 : Іосіф II (1741—1790), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі , кароль Венгрыі і Чэхіі , эрцгерцаг Аўстрыі , герцаг Брабанта і інш., сын папярэдніх.
1792 —1793 : Франц II (1768—1835), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
Графы Фландрскія ў сучасную эпоху