Славутасць |
Спаса-Узнясенская царква |
Краіна |
Беларусь |
Месцазнаходжанне |
|
Дата пабудовы |
1897 год |
Дата скасавання |
1943 |
Царква Ушэсця Гасподняга — колішні праваслаўны храм у в. Вомельна Пухавіцкага раёна.
Гісторыя
Драўляная царква пабудавана ў 1796 годзе, але праз некаторы час згарэла. Прыходская Вазнясенская царква пабудавана ў 1897 годзе на сродкі мясцовага ўладальніка Ратынскага і вернікаў вёскі.
Пры Царкве было царкоўна-прыходское народнае вучылішча для сірот. Навучалі розным рамёствам. Святароў хавалі каля сцен царквы. Спалена ў 1943 г.[1][2].
Архітэктура
Пабудавана прадаўгаватым крыжам, адзін глухі купал, гонтавы дах, адзін шэраг вокнаў, адны ўваходныя дзверы, 20 сажняў унутры, столь, пол дашчаныя. Да апалу не прыстасавана. Салея ўзвышалася на 2 ступені, клірас уладкаваны па-за салеёй. Дашчаны іканастас цёмнага колеру з 5-ці абразоў у адзін шэраг. Каштоўных рэчаў паміж імі не апроч срэбнай прылады, літургічных пасудзін, ахвяраваных спадаром Чацверыковым. Царкоўныя кнігі. Вакол цвінтара простая драўляная агароджа. У званіцы 4 званы. 1-ы — 5 пудоў 20 фунтаў, 2-і — 2 пуды, два званы па 1 пудзе.
Зноскі