Царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Храм чатырохчасткавы. Кампазіцыя будынка складаецца з шатровайзваніцы, бабінца, асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з бакавымі прыдзеламі. Асноўны крыжападобны ў плане аб’ём пакрыты чатырохсхільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам. Узбуйненыя элементы архітэктурнага дэкору (карнізы, фрыз, ліштвы, лапаткі) ствараюць насычаную пластыку экстэр’еру пабудовы.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.