Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Астрашыцкі Гарадок (Мінскі раён). Размешчана на могілках. Пабудавана ў 1943 г. з дрэва. Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства.
Архітэктура
Зруб царквы накрыты двухсхільным дахам, які па цэнтры завершаны васьмігранным шатровым барабанам. Да галоўнага фасада далучана трох'яруная (два васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца. Над апсідай пастаўлена макаўка. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
На могілках побач з царквой стаіць драўляная капліца Святой Ганны, пабудавана ў 19 ст.
Літаратура
Спасылкі