Капліца Святой Ганны — праваслаўны храм у в. Астрашыцкі Гарадок (Мінскі раён). Размешчана на могілках побач са Спаса-Праабражэнскай царквой. Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва.
Архітэктура
Квадратны зруб пераходзіць у апсіду трохсценак, над якім двухсхільны дах мае вальмавую форму. Вынас даху на галоўным фасадзе падтрыманы двума слупамі і завершаны чацверыковай званіцай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі.
Літаратура
Спасылкі