У 1963 скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. Гандбольную кар’еру пачаў у 1960-я, гуляў за каманды «Буравеснік» і «Палітэхнік» з Мінска на пазіцыі разыгрывальніка. З 1976 па 2016 галоўны трэнер каманды СКА (Мінск). Пад яго кіраўніцтвам каманда тройчы станавілася ўладальніцай Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і двойчы выйгравала Кубак уладальнікаў кубкаў. Акрамя таго, СКА шэсць разоў быў чэмпіёнам СССР, а ў чэмпіянаце суверэннай Беларусі падапечныя Спартака Міронавіча 10 раз запар станавіліся ўладальнікамі залатых медалёў. Спартак Мірановіч быў трэнерам зборных каманд СССР і СНД, якія двойчы ў Сеуле (1988) і Барселоне (1992) заваёўвалі алімпійскае золата, былі сярэбранымі прызёрамі чэмпіянатаў свету і Суперкубка, пераможцамі Гульняў добрай волі. У 1991—1997 гадах Спартак Мірановіч быў членам выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Мірановіч Спартак Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 496. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.