Сона — рака на ўсходзе Францыі, правы прыток ракі Рона.
Даўжыня ракі 482 км, плошча вадазбору 30 тыс. км². Выток Соны знаходзіцца ў паўднёвай частцы Латарынгскага плато. Цячэ па раўнінах Бургундыі. Сярэдні расход вады 400 м³/с. Суднаходная. Злучана каналамі з рэкамі Сена, Мозель, Луара, Марна, Рэйн. У вусці Соны — горад Ліён.
Літаратура