«Смута» — камп’ютарная гульня ў жанры action/RPG ад трэцяй асобы, распрацаваная расійскай гульнявой студыяй Cyberia Nova. Выхад гульні адбыўся 4 красавіка 2024 года.
Сюжэт
Дзеянне гульні адбываецца ў 1612 годзе, у часы Смуты. Сюжэт заснаваны на рамане Міхаіла Загоскіна «Юрый Міласлаўскі, або рускія ў 1612 годзе», але, як адзначаюць распрацоўшчыкі, «сцэнар гульні будзе больш дынамічны, чым літаратурная першакрыніца».
Гульнявы працэс
Гульня прадстаўлена ў жанры action / RPG з перспектывай агляду ад трэцяй асобы.
Персанажу гульца трэба будзе даследаваць тэрыторыі Маскоўскай Русі, выконваць заданні і ўдзельнічаць у бітвах. Паколькі дзеянне адбываецца ў часы Смуты, — перыяду ў гісторыі Расіі з 1598 года па 1613 год, што быў адзначаны стыхійнымі бедствамі і знешняй інтэрвенцыяй, а таксама грамадзянскай, руска-польскай і руска-шведскай войнамі, то гульцу ў ролі нейкага баярына (або персанажа іншага тыпу, гл. ніжэй) давядзецца ўдзельнічаць у змаганні з адпаведнымі ворагамі.
У гульні ёсць наступныя персанажы, якімі можна кіраваць: разбойнік, селянін, князь і скамарох. Калі вы скамарох, то вы зможаце кідаць у супернікаў кідальныя бомбы. Падчас кампаніі гулец можа спаборнічаць у сіле і ваенным досведзе з рознымі станоўчымі персанажамі, напрыклад, з ваяводам Рыгорам.
У якасці ворагаў прадстаўлены палякі, разбойнікі, «хабарнікі», шышы і атрады наймітаў, а таксама некаторыя дзікія звяры, напрыклад, ваўкі. Акрамя таго, канфлікты будуць узнікаць і з прадстаўнікамі іншых рускіх фракцый (аўтарамі была абяцана магчымасць дамовіцца з імі, пазбегнуўшы боек).