Служба агульнай разведкі, САР[1][2][3] — разведвальная служба федэральнага ўрада Судана, створаная ў ліпені 2019 года на базе былой Нацыянальнай службы разведкі і бяспекі, НСРБ (араб.جهاز الأمن والمخابرات الوطني السوداني, Jihaaz Al Amn Wal Mukhaabaraat Al Watani).
Гісторыя
Падчас прэзідэнцтва Амара аль-БашыраНацыянальная служба разведкі і бяспекі была неверагодна магутным органам. Актамі аб нацыянальнай бяспецы 1999 і 2010 гадоў яна атрымала шырокія паўнамоцтвы. Яе часта называюць тайнай паліцыяй[4][5][6].
Спецслужба вяла дзейнасць і мела агентаў на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы і Заходняй Еўропе. Так, напрыклад, НСРБ створана шырокая агентурная сетка ў Іраку.
З 2004 па 2009 год спецслужбу ўзначальваў Салах Гош. Пазней пасаду кіраўніка займаў Махамед Ата аль-Мулу. У 2018 годзе Гош прызначаны паўторна[8].
13 красавіка 2019 года падчас дзяржаўнага перавароту Гош быў звольнены з пасады кіраўніка агенцтва[9]. На яго месца прызначаны Абу Бакр Мустафа[10].
Так як падчас Суданскай рэвалюцыі НСРБ удзельнічала ў рэпрэсіях супраць пратэстоўцаў, то было прынята рашэнне аб яе скасаванні. Канстытуцыйным дэкрэтам Пераходнага ваеннага савета № (33) 2019 года орган перайменаваны ў Службу агульнай разведкі.
↑Document(нявызн.). Amnesty.org. Праверана 22 April 2019.
↑Caryl, Christian (October 3, 2012). "An Idealist on Death Row". Foreign Policy. Праверана February 21, 2015. ...the Sudanese secret police — the notorious National Intelligence and Security Services (NISS)...