Славацкі нацыянальны тэатр — тэатр у Браціславе, найстарэйшы ў краіне. Размешчаны ў двух будынках — гістарычным будынку тэатра, пабудаваным у 1884—1886 гг. на плошчы Гвездаслава, а таксама ў сучасным будынку, узведзеным у 2007 годзе на ўскрайку цэнтра горада паблізу берага Дуная.