Вучэльня ўключае шмат розных устаноў, якія складаюцца з трох каледжаў — Аб’яднаны каледж, Каледж Святой Марыі і Каледж Святога Леанарда. Налічваецца 18 акадэмічных школ, арганізаваных у чатыры факультэты. Універсітэт займае гістарычныя і сучасныя будынкі, размешчаныя па ўсім горадзе. У час заняткаў больш за траціну насельніцтва горада складаюць супрацоўнікі або студэнты ўніверсітэта. Студэнты адрозніваюцца асаблівай разнастайнасцю: больш за 145 нацыянальнасцей, 45 % іх з краін з па-за Вялікабрытаніі; прыкладна адна восьмая студэнтаў паходзіць з ЕС, а астатняя траціна з-за мяжы, і толькі 15 % з Паўночнай Амерыкі. Студэнцтва вядома тым, што захоўвае старажытныя традыцыі, у тым ліку нашэнне адметнага акадэмічнага адзення.
Ён быў двойчы названы «Універсітэтам года» па версіі «The Times» і «Good University Guide» ад «Sunday Times», гэта адзін з двух універсітэтаў Вялікабрытаніі, якія дасягнулі гэтага. У даведніку за 2022 год Сент-Эндрус быў прызнаны найлепшым універсітэтам Вялікабрытаніі, першым універсітэтам, які абагнаў Оксфард і Кембрыдж у брытанскіх рэйтынгах. У 2021 годзе ў Сент-Эндрус былі самыя высокія стандарты паступлення на бакалаўрыят у Вялікабрытаніі.