Два стагоддзі ў ЗША існавала расавая сегрэгацыя і палітыка-сацыяльная дыскрымінацыя, пакуль 2 ліпеня1964 года прэзідэнтам Лінданам Б. Джонсанам не быў прыняты закон аб грамадзянскіх правах, які паставіў сегрэгацыю па-за законам. Насуперак шырока распаўсюджанаму меркаванню, сегрэгацыя як дзяржаўная палітыка была распаўсюджана і за межамі Поўдня ЗША, а ў сферы прыватнага жыцця — на ўсёй тэрыторыі краіны.
Архібіскуп Кейптаўнскі Дэсманд Туту абвінаваціў Ізраіль у палітыцы апартэіду, паказваючы на розныя сітуацыі зневажэння жыхароў акупаваных тэрыторый[1][2]. Прыкладам таму служыць ахоўная сцяна вакол Самарыі і сцяна бяспекі вакол Газы, пабудаваная для абароны Ізраіля ад палесцінскіх тэрарыстаў. Таксама згадваюцца некаторыя дыскрымінацыйныя законы дзяржавы Ізраіль. Арганізацыя «Міжнародная амністыя» у 2003 годзе патрабавала ад Кнэсета адхіліць праект закона, які забараняе палесцінскім мужам і жонкам ізраільскіх грамадзян пражываць на тэрыторыі самой дзяржавы Ізраіль[3].
Іншыя дзяржавы
Законы, аналагічныя паўднёваафрыканскім і амерыканскім, існавалі да 1965 года ў Аўстраліі. У мяккіх формах расавага апартэіду вінавацяцца, сярод іншых дзяржаў, Францыя і Бразілія. Адносна Кубы гаворка ідзе пра турыстычны апартэід: мясцовыя жыхары пазбаўлены правы карыстацца сэрвісамі, якія даступны замежнікам. У Кітайскай Народнай Рэспубліцы развіта сялянская сегрэгацыя: ускладненая сістэма рэгістрацыі не дазваляе сельскім жыхарам сяліцца ў гарадах.